ЛіяНА
- Общага Газпром.JPG (42.44 КБ) Просмотров: 1317
Неправераная
(Пасля перасылкі з Ліяны)Неправераная
Плюшч — прадстаўнік каранёвалазячых ліян
Хмель — прадстаўнік павойных ліян
Вінаград — прадстаўнік вусіканосных ліян
Ліяны — расліны, сцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вертыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расліны ў якасці апоры.
Сярод ліян ёсць як дрэвавыя, так і травяністыя расліны.
Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў каменнавугольным перыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод сасудзістых раслін, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расліны.
[правіць]
Класіфікацыя ліян
Па спосабу лазання ліяны дзеляцца на 4 групы:
Ліяны, якія абапіраюцца. Да гэтай групы адносяцца ліяны, якія не маюць адмысловых прыстасаванняў для лазання.
Каранёвалазячыя ліяны. Гэта ліяны, якія ўзбіраюцца па скалах ці тоўстых ствалах дрэваў пры дапамозе прыдаткавых каранёў, што прычапляюцца да апоры.
Павойныя ліяны. Гэта расліны, якія ўзбіраюцца на апору за кошт абвівання сцябла вакол яе. Найбольш распаўсюджаны спосаб сярод ліян.
Вусіканосныя ліяны. Прымацаванне да апоры ў гэтых ліян забяспечваецца адмысловымі прыстасаваннямі — вусікамі, якія ўяўляюць сабою відазмененае лісце або сцябло.
[правіць]
Глядзі таксама
Дрэва
Куст
Кусцік
Паўкуст
Паўкусцік
Трава
[правіць]
Літаратура
Серебряков И.Г. Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.
Пачатак артыкулу па біялогіі, калі можаце, дапоўніце яго. Пажадана спасылацца на крыніцы, найлепш аўтарытэтныя.[паказаць]
Катэгорыі: Пачаткі артыкулаў:Біялогія | Ліяны | Батаніка
Увайсці ў сістэму / стварыць рахунак
http://be.wikipedia.org/wiki/Ліяны